вторник, 6 сентября 2016 г.

Косця Баяндзін марыць адправіцца ў Арктыку. І гэта не жарт:)

На мінулых выхадных самыя актыўныя і смелыя гараджанне паспрабавалі сябе ў Мінскім паўмарафоне. Знакамітая і даволі маладая для Беларусі падзея ўжо чацвёрты год дае магчымасць людзям з розных куткоў нашай краіны кінуць выклік самому сабе. Грандыёзны старт Паўмарафону натхніў мяне даць старт праграме “Крэатыўны ўзрост” менавіта з гэтай тэмы. Таму першым госцем стане чалавек, для якога пераадоленне перашкод гэта частка жыцця і магчымасць рэалізаваць сябе. 



Знаёмцеся, Косця Баяндзін. І я:)


18-гадовы студэнт БДУ, які даўно з бегам на “ты”. Яго ніколі не спыняюць дрэннае надвор’е, стомленасць і нават траўмы. 



Усе падрабязнасці можна пачуць у эфіры (паўтор праграммы адбудзецца ў нядзелю ў 21.30). 

І напрыканцы трымайце 5 правіл марафонца ад Косці:

  1. Не ленавацца
  2. Не спыняцца на дасягнутым
  3. Трымаць сябе ў добрай фізічнай форме
  4. Даваць сабе стымул
  5. Кожны раз абганяць свайго сябра Вову:)

А я нагадваю, што калі сярод вас ёсць цікавыя людзі, ці мабыць вы самі неверагодны чалавек, то я вельмі жадаю з вамі пазнаёміцца. Пакідайце свае кантакты і невялікае апісанне на пошту creativeage@tut.by. Я абавязкова напішу вам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий