На мінулых выхадных самыя актыўныя і смелыя гараджанне паспрабавалі сябе ў Мінскім паўмарафоне. Знакамітая і даволі маладая для Беларусі падзея ўжо чацвёрты год дае магчымасць людзям з розных куткоў нашай краіны кінуць выклік самому сабе. Грандыёзны старт Паўмарафону натхніў мяне даць старт праграме “Крэатыўны ўзрост” менавіта з гэтай тэмы. Таму першым госцем стане чалавек, для якога пераадоленне перашкод гэта частка жыцця і магчымасць рэалізаваць сябе.
Знаёмцеся, Косця Баяндзін. І я:)
18-гадовы студэнт БДУ, які даўно з бегам на “ты”. Яго ніколі не спыняюць дрэннае надвор’е, стомленасць і нават траўмы.
Усе падрабязнасці можна пачуць у эфіры (паўтор праграммы адбудзецца ў нядзелю ў 21.30).
І напрыканцы трымайце 5 правіл марафонца ад Косці:
- Не ленавацца
- Не спыняцца на дасягнутым
- Трымаць сябе ў добрай фізічнай форме
- Даваць сабе стымул
- Кожны раз абганяць свайго сябра Вову:)
А я нагадваю, што калі сярод вас ёсць цікавыя людзі, ці мабыць вы самі неверагодны чалавек, то я вельмі жадаю з вамі пазнаёміцца. Пакідайце свае кантакты і невялікае апісанне на пошту creativeage@tut.by. Я абавязкова напішу вам.